Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чараві́кі, -о́ў, адз. чараві́к, -а́, м.

Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках.

|| памянш. чараві́чкі, -аў, адз. -чак, -чка, м.

|| прым. чараві́чны, -ая, -ае.

чарада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. чаро́ды іліч. 2, 3, 4) чарады́, чаро́д, ж.

1. Рад аднародных прадметаў, жывых істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адзін за адным.

Ч. машын.

Ч. хмар.

2. Статак, гурт жывёл, група птушак, рыб аднаго віду.

Ч. авечак.

Ч. кароў.

Ч. птушак.

3. Гурт, натоўп (людзей).

Ч. хлопчыкаў.

Ч. мужчын.

4. Чарга.

Заўтра яго ч. пасвіць кароў.

5. у знач. прысл. чарадо́й (-о́ю). Адзін за другім; бесперапынна.

Думкі плылі чарадой.

чарадзе́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Вядзьмар, чараўнік.

2. перан. Той, хто зачароўвае, захапляе чым-н.

|| ж. чарадзе́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. чарадзе́йскі, -ая, -ае.

чарадзе́йны, -ая, -ае.

1. Які валодае магічнай, звышнатуральнай сілай.

Чарадзейнае зелле.

2. Які захапляе, чаруе.

Чарадзейная сіла слова.

|| наз. чарадзе́йнасць, -і, ж.

чарадзе́йства, -а, н.

1. Вядзьмарства, чары.

2. перан. Тое, што і чары (у 2 знач.).

чарамша́, -ы́, ж.

Від дзікарослай цыбулі, па смаку і паху падобнай на часнок; мядзведжая цыбуля.

чаранкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што (спец.).

Разводзіць, вырошчваць расліны пры дапамозе чаранкоў.

|| зак. адчаранкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. чаранкава́нне, -я, н.

чарано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Частка сцябла, галінкі з пупышкамі ад расліны, прызначаная для прышчэпкі і пасадкі.

2. Вузкая частка ліста, якая злучае яго са сцяблом.

|| прым. чаранко́вы, -ая, -ае.

чарапа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.

1. Жывёліна атрада паўзуноў, пакрытая касцявым панцырам, якая вельмі павольна рухаецца на кароткіх лапах, што могуць разам з галавой і хвастом уцягвацца ў панцыр.

Марская ч.

2. зб. Рагавыя пласцінкі панцыра гэтай жывёлы, а таксама вырабы з такіх пласцінак.

|| памянш. чарапа́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

|| прым. чарапа́хавы, -ая, -ае і чарапа́шы, -ая, -ае.

чарапа́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. гл. чарапаха.

2. Насякомае атрада клапоў, небяспечны шкоднік злакавых раслін.