Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

радыя́цыя, -і, ж.

1. Выпрамяненне электрамагнітных хваль.

Р. зямлі.

2. Радыеактыўнае выпрамяненне, небяспечнае ў вялікіх дозах для ўсяго жывога.

Сонечная р.

Доза радыяцыі.

3. Праменепадобнае распаўсюджанне чаго-н. ад якога-н. цэнтра.

Р. болю.

|| прым. радыяцы́йны, -ая, -ае.

Радыяцыйная засцярога.

радэ́а, нескл., н.

Каўбойскія спаборніцтвы, у якія ўваходзіць утаймаванне дзікіх коней і быкоў, а таксама язда на неўтаймаваных конях і быках.

Аўтамабільнае радэа (аўтарадэа) — выкананне небяспечных трукаў на аўтамабілях.