манці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.
Збіраць асобныя часткі ў адзінае цэлае.
М. станок.
М. фільм.
|| зак. зманці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.
|| наз. манці́раванне, -я, н., манта́ж, -у́, м. і манціро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.
Мантаж кінафільма.
|| прым. манта́жны, -ая, -ае і манціро́вачны, -ая, -ае.
Мантажныя работы.
манціро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па манціроўцы; мантажнік.
|| ж. манціро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
маньчжу́ры, -аў, адз. -жу́р, -а, м.
Народ, які жыве ў Маньчжурыі.
|| ж. маньчжу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. маньчжу́рскі, -ая, -ае.
манья́к, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, апантаны маніяй.
|| ж. манья́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. манья́цкі, -ая, -ае.
манья́цтва, -а, н.
Хваравітае захапленне якой-н. ідэяй, уласцівае маньяку.
маню́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ні́юцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ню́к (разм.).
Той, хто маніць, не кажа праўду; хлус, ілгун.
мона... (а таксама мана...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. адзін, адзіны, адзінкавы, напр.: монатэізм, монакультура, монамалекулярны.