Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ма́ла, прысл.

1. Нямнога, у невялікай колькасці.

М. зрабіў.

М. людзей.

М. часу.

2. Недастаткова, менш, чым патрэбна.

У пакоі м. (безас., у знач. вык.) святла.

Мала таго (разм.), у знач. пабочн. сл. — акрамя таго.

Мала што (разм.) — не мае значэння, што з таго.

мала...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. малы, мала, напр.: малаалкагольны, малакаларыйны, малапясчаны, малатлусты, малавоблачны, малалессе, малаплодны, малафарматны, малапавярховы, малавыражаны, маладаследаваны, маладзейсны, маланаселены, малаабгрунтаваны, малаадукаваны, маладойны, малазабяспечаны, малапрыстойны, маласпрактыкаваны, малапатрыманы, малаўжываны.

малава́жны, -ая, -ае.

Няважны, нязначны.

Малаважная акалічнасць.

|| наз. малава́жнасць, -і, ж.

малава́ты, -ая, -ае (разм.).

Недастатковы па памеры, велічыні, колькасці.

М. клас.

Чаравікі малаватыя.

малаве́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто мала верыць у што-н.

|| ж. малаве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

малаве́рны, -ая, -ае.

Які недастаткова верыць у каго-, што-н.

|| наз. малаве́р’е, -я, н.

малаво́ддзе, -я, н.

1. Нізкі ўзровень вады ў рэках, азёрах і пад.

Летняе м.

2. Недахоп вады, ападкаў, арашэння.

мала́га, -і, ДМа́зе, ж.

Гатунак дэсертнага вінаграднага віна.

малагабары́тны, -ая, -ае.

Невялікіх памераў.

Малагабарытная мэбля.

|| наз. малагабары́тнасць, -і, ж.

маладасве́дчаны, -ая, -ае.

Недастаткова эрудзіраваны, падрыхтаваны ў якой-н. галіне.

У матэматыцы ён м.

|| наз. маладасве́дчанасць, -і, ж.