Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ма́ра, -ы, мн. -ы, мар, ж.

1. Тое, што створана ўяўленнем, фантазіяй.

Прыгожыя мары.

2. Прадмет жаданняў, імкненняў.

М. ўсяго жыцця.

3. Аб чым-н. незвычайна прыгожым; вышэйшая ацэнка чаго-н. (разм.).

Не туфлі, а м.

марабу́, нескл., м.

Вялікая трапічная птушка сямейства буслоў з тоўстай дзюбай і галавой без пер’я.

маравы́, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да мору, выклікае вялікую смяротнасць.

Маравая пошасць.

марадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто грабіць забітых і раненых на полі бою і займаецца грабяжом насельніцтва ў месцах катастроф.

Барацьба з марадзёрамі.

2. перан. Гандляр-спекулянт, які прадае што-н. па непамерна высокіх цэнах (разм.).

|| ж. марадзёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. марадзёрскі, -ая, -ае.

марадзёрства, -а, н.

Паводзіны, заняткі марадзёра.

марадзёрстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

Займацца марадзёрствам.

маразі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Камера халадзільніка для хуткага замарожвання мясных, рыбных і іншых харчовых прадуктаў.

маразі́льны гл. марозіць.

мара́зм, -у, м.

Стан поўнага ўпадку псіхафізічнай дзейнасці ў сувязі са старасцю або працяглай хваробай.

Старэчы м.

|| прым. маразматы́чны, -ая, -ае.

маразма́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які знаходзіцца ў стане маразму.

|| ж. маразматы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.