ма́ма, -ы, мн. -ы, мам, ж.
Тое, што і маці (у 1 знач.).
|| ласк. ма́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., ма́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж., маму́ля, -і, мн. -і, -му́ль, ж. (разм.) і маму́ся, -і, мн. -і, -му́сь, ж. (разм.).
|| прым. ма́мін, -а.
мамалы́га, -і, ДМ -лы́зе, ж.
Каша з кукурузнай мукі або з кукурузных круп.
ма́мант, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Вымерлая млекакормячая жывёліна сямейства слановых з доўгай поўсцю і вялікімі загнутымі біўнямі.
|| прым. ма́мантавы, -ая, -ае.
М. бівень.
ма́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. гл. мама.
2. у знач. выкл. Ужыв. для перадачы здзіўлення, спалоху.
Ах, м.!
мамента́льны, -ая, -ае.
Вельмі хуткі, імгненны.
М. здымак.
Зрабіць маментальна (прысл.).
|| наз. мамента́льнасць, -і, ж.
ма́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.
1. гл. мама.
2. Жанчына, якая корміць грудзьмі чужое дзіця.
|| прым. ма́мчын, -а (разм.).
Мамчына хустка.
◊
Мамчын сынок (іран.) — распешчаны хлапчук, малады чалавек.