ма́са, -ы, мн. -ы, мас, ж.
1. Фундаментальная фізічная велічыня, якая вызначае інертныя і гравітацыйныя ўласцівасці цел (спец.).
Адзінка масы.
2. Цестападобнае бясформеннае рэчыва, густая сумесь.
Расплаўленая м. чыгуну.
Сырковая м.
3. Што-н. вялікае, якое выступае ў агульных рысах і ўспрымаецца як цэлае.
Будынак узвышаўся цёмнай масай.
4. каго-чаго. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н. (разм.).
М. народу.
5. Шырокія колы працоўнага насельніцтва.
Воля мас.
масаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Той, хто вядзе работу з масамі людзей, сярод мас, а таксама арганізоўвае масавыя гульні, танцы, гутаркі.
ма́савы, -ая, -ае.
1. Такі, у якім удзельнічае вялікая колькасць людзей.
М. гераізм савецкіх воінаў.
2. Які выпускаецца ў вялікай колькасці.
Масавая вытворчасць тэлевізараў.
3. Прызначаны для шырокіх колаў насельніцтва.
Тавары масавага ўжытку.
4. Які належыць да шырокіх колаў насельніцтва.
М. чытач.
|| наз. ма́савасць, -і, ж.
маса́ж, -у, м.
Расціранне цела з лячэбнай, аздараўляльнай мэтай.
М. твару.
|| прым. маса́жны, -ая, -ае.
масажава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; незак., каго-што.
Рабіць масаж.
М. хвораму руку.
|| наз. масажава́нне, -я, н.
масажы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст па масажы.
|| ж. масажы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. масажы́сцкі, -ая, -ае.
масі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).
Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).
М. артылерыю.
|| наз. масіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
масі́ў, -сі́ву, мн. -сі́вы, -сі́ваў, м.
1. Горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы.
Горныя масівы.
2. Вялікая прастора, аднародная па якіх-н. прыметах.
Лясныя масівы.
|| прым. масі́ўны, -ая, -ае.
масі́ўны, -ая, -ае.
1. гл. масіў.
2. Цяжкі, вялікі.
Масіўнае збудаванне.
Масіўная фігура.
|| наз. масі́ўнасць, -і, ж.
ма́ска, -і, ДМ ма́сцы, мн. -і, ма́сак, ж.
1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы.
Навагодняя м.
М. зайца.
2. перан. Прытворства, якое хавае сутнасць каго-, чаго-н.
Прыкрывацца маскай.
3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.
Пасмяротная м.
4. Засцерагальная накладка на твар.
Супрацьгазавая м.
5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага сродку, крэму і пад.
◊
Скінуць маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць.