ма́ска, -і, ДМ ма́сцы, мн. -і, ма́сак, ж.

1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы.

Навагодняя м.

М. зайца.

2. перан. Прытворства, якое хавае сутнасць каго-, чаго-н.

Прыкрывацца маскай.

3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.

Пасмяротная м.

4. Засцерагальная накладка на твар.

Супрацьгазавая м.

5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага сродку, крэму і пад.

Скінуць маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)