Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

машасто́вы гл. мошаст.

машбюро́, нескл., н. (гіст.).

Машынапіснае бюро.

машкара́, -ы́, ж., зб.

Мошкі.

Балотная м.

машна́, -ы́, мн. -ы́, машо́н, ж.

1. Мяшочак для грошай (уст.).

2. перан. Пра грошы, багацце (разм.).

Тугая м.

машо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Тое, што і машна (уст.).

2. Скурнамышачны мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы.

|| прым. машо́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).

машта́б, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Адносіны даўжыні лініі на карце, глобусе, чарцяжы і пад. да даўжыні ў натуры.

М. — дваццаць пяць кіламетраў у адным сантыметры.

2. перан. Размах, значэнне.

Шырокі м. будаўнічых работ.

У сусветным маштабе.

|| прым. машта́бны, -ая, -ае.

машта́бнасць, -і, ж.

Вялікі размах, глыбіня ахопу чаго-н.

М. падзей.

машта́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Невялікі моцны конь.

машчэ́нне гл. масціць.

машы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.

1. Механізм або сукупнасць механізмаў, што выконваюць пэўную работу, ператвараючы адзін від энергіі ў другі.

Паравая м.

Вязальная м.

2. перан. Аб арганізацыі, асобе, якая дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма.

Ваенная м.

3. Тое, што і аўтамабіль.

Легкавая м.

|| прым. машы́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

М. парк.

М. пераклад.