Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

маўзале́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Вялікае надмагільнае мемарыяльнае збудаванне.

М.

Леніна.

|| прым. маўзале́йны, -ая, -ае.

ма́ўзер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Род аўтаматычнага пісталета.

маўклі́вы, -ая, -ае.

1. Які не любіць многа гаварыць; немнагаслоўны.

М. чалавек.

2. Зразумелы без слоў.

Маўклівая згода.

|| наз. маўклі́васць, -і, ж.

маўле́нне, -я, н.

Вуснае і пісьмовае валоданне мовай; моўная дзейнасць.

Невыразнае м.

|| прым. маўле́нчы, -ая, -ае.

М. апарат.

маўля́ў, часц. (разм.).

Паказвае, што асоба, якая гаворыць, перадае чужыя словы.

Сказаў, што заняты, прыходзь, м., заўтра.

Дзед ганарыўся галубамі: м., ні ў кога няма такіх разумных птахаў.

ма́ўры, -аў, адз. маўр, -а, м.

1. Назва карэннага насельніцтва Маўрытаніі.

2. Назва мусульманскага насельніцтва Пірэнейскага паўвострава і заходняй часткі Паўночнай Афрыкі ў сярэдневяковай Еўропе (уст.).

|| ж. маўрыта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. ма́ўрскі, -ая, -ае і маўрыта́нскі, -ая, -ае.

маўча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Манах, які даў зарок маўчання.

2. Пра маўклівага чалавека, а таксама пра чалавека, які з меркаванняў асцярогі не выказвае сваёй думкі, адмоўчваецца.

|| ж. маўча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

маўча́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Дзіцячая гульня, у якой прайграе той, хто першым загаворыць.

Гуляць у маўчанку — ухіляцца ад размовы.

маўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Нічога не гаварыць, не падаваць голасу.

Слухай і маўчы.

2. перан. Не парушаць цішыні, спакою.

Вёска маўчыць.

3. аб чым. Захоўваць што-н. у тайне, не расказваць пра што-н.

Аб гэтай справе лепш м.

|| наз. маўча́нне, -я, н.

маўчко́м, прысл.

Нічога не кажучы, захоўваючы маўчанне.

Сядзець м.