Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мац, выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. са знач. дзеяслова мацаць.

М. у кішэнь, а кашалька як не было.

маца́, -ы́, ж.

Тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія выпякаюцца паводле яўрэйскага абраду да Вялікадня.

мацава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Горнарабочы, спецыяліст па крапяжы.

Шахцёр-мацавальшчык.

мацава́ць, мацу́ю, мацу́еш, мацу́е; мацу́й; мацава́ны; незак., што.

1. Трывала прымацоўваць.

М. трос.

2. перан. Рабіць моцным, узмацняць.

М. абарону краіны.

3. У горнай справе: устанаўліваць крапеж.

4. Правяраць моц чаго-н. (разм.).

М. яйка.

|| наз. мацава́нне, -я, н.

маца́к, -а́ і -у́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

1. -а́. Здаровы, моцны чалавек.

2. -у́. Моцны тытунь, напітак і інш.

ма́цаць, ма́цаю, ма́цаеш, ма́цае; незак.

1. што. Датыкаючыся, распазнаваць што-н., упэўнівацца ў чым-н.

М. пульс.

2. каго-што. Шукаць вобмацкам.

М. ракаў.

|| наз. ма́цанне, -я, н.

ма́церкі, -рак і мацяркі́, -ро́к (разм.).

Тое, што і маці (у 1 знач.).

мацерыко́вы гл. мацярык.

ма́церын гл. маці.

мацёры, -ая, -ае.

1. Сталы, поўны сіл (пра жывёлу).

М. воўк.

2. перан. Вопытны; непапраўны, закаранелы.

М. шпіён.

М. бюракрат.

|| наз. мацёрасць, -і, ж.