Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Травяністая расліна сямейства макавых з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі.

Чырвоныя макі.

2. зб. Насенне гэтай расліны, якое ідзе ў ежу.

Дробным макам рассыпа́цца перад кім (разм., неадабр.) — лісліва дагаджаць каму-н.

Сесці макам (разм., неадабр.) — пацярпець няўдачу ў якой-н. справе.

|| прым. ма́кавы, -ая, -ае.

Макавае зярнятка.

Сямейства макавых (наз.).

ма́кавіна, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Адно сцябло маку.

2. Адна галоўка маку.

3. Адно зярнятка маку.

4. Вершаліна дрэва.

М. сасны.

|| памянш. ма́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).

ма́кавішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

Месца, на якім рос мак.

мака́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -ка́к, ж.

Невялікая вузканосая малпа, якая водзіцца ў Паўднёвай Азіі і Паўночнай Афрыцы.

макарані́зм, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Замежнае слова або выраз, які пранік у родную мову ў нязменным выглядзе.

|| прым. макарані́чны, -ая, -ае.

М. стыль.

макаро́на, -ы, ж.

Харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак.

|| прым. макаро́нны, -ая, -ае.

Макаронная фабрыка.

макаро́ніна, -ы, мн. -ы, -ро́нін, ж.

Адна трубачка макароны.

макаро́ннік, -у, м.

Запяканка з макароны.

ма́каўка, -і, ДМ -каўцы, мн. -і, -кавак, ж.

1. Плод маку: каробачка, дзе знаходзіцца насенне.

2. Купал царквы (разм.).

Зіхацелі царкоўныя макаўкі.

3. Верхняя частка, вяршыня чаго-н. (разм.).

Сухая м. дрэва.

4. Канец кораня конскага хваста.

макацёр, -катра́, мн. -катры́, -катро́ў, м.

Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, ільняное, канаплянае семя і інш.