Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аск

(гр. askos = сумка)

орган размнажэння ў аскаміцэтаў у выглядзе сумкі.

аскабо́л

(н.-лац. ascobolus)

сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца пераважна на конскім гноі.

аскадэ́см

(н.-лац. ascodesmis)

сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на экскрэментах жывёл.

аскаміцэ́ты

(н.-лац. ascomycetes, ад гр. askos = сумка + mykes, -etos = грыб)

клас вышэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне спорамі, што развіваюцца ў асках, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, многія — паразіты раслін, жывёл і чалавека; сумчатыя грыбы.

аскарбі́навы

(ад а- + с.-лац. scorbutus = цынга)

звязаны з вітамінам С, нястача якога ў ежы выклікае цынгу (напр. а-ая кіслата).

аскарбіна́за

(ад а- + с.-лац. scorbutus = цынга)

фермент, які паскарае акісленне аскарбінавай кіслаты (змяшчаецца ў раслінах).

аскарбінаме́трыя

[ад аскарбін(авы) + -метрыя]

метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор аскарбінавай кіслаты.

аскарыдо́з

(гр. askaris, -idos = кішачны чарвяк)

гліснае захворванне, выкліканае паразітаваннем у арганізме аскарыдаў.

аскары́ды

(н.-лац. ascaridae, ад гр. askarides)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у кішэчніку млекакормячых і чалавека.

аскаспо́ра

(н.-лац. ascospora)

сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на лісці вішні, слівы, сцёблах бабовых.