Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асамбле́я

(фр. assemblée = сход)

агульны сход якой-н. міжнароднай арганізацыі дыпламатычнага, палітычнага і навуковага характару.

асамбля́ж

(фр. assemblage)

змешванне вінаматэрыялаў, прыгатаваных з вінаграду, для паляпшэння якасці будучых він.

асана́нс

(фр. assonance)

паэтычны прыём, заснаваны на супадзенні націскных галосных гукаў у недакладных рыфмах.

асанарыза́цыя

(ад а- + лац. sonor, -oris = гук)

меры па змяншэнню шуму або забеспячэнню памяшкання абаронай ад знешняга шуму.

аса́нна

(гр. hosanna, ад ст.-яўр. hōszi ānnā)

хвалебны вокліч у хрысціянскім і іудзейскім богаслужэнні;

спяваць асанну — залішне ўсхваляць.

асарсо́л

(ад гр. oksys = кіслы + лац. ars = мыш’як + -ол)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць пры лячэнні сіфілісу, амёбнай дызентэрыі і іншых хвароб.

асартыме́нт

(фр. assortiment)

1) падбор розных відаў тавараў у магазіне або вырабаў на вытворчым прадпрыемстве;

2) падбор аднародных прадметаў розных сартоў (напр. а. ручак).

асарці́

(фр. assorti = добра падабраны)

спецыяльна падабраная сумесь чаго-н., пераважна аднароднага.

асафеты́да асафе́тыда

(лац. asa foetida, ад перс. aza = смала + лац. foetida = смярдзючая)

смалістае рэчыва з рэзкім часночным пахам, якое здабываюць з сярэднеазіяцкай расліны ферулы асафетыды; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

асацыі́раваць

(рус. ассоциировать, ад лац. associare = далучаць)

устанаўліваць асацыяцыю 3.