Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асеі́н

(ад лац. osseus = касцяны)

арганічнае рэчыва касцей і храсткоў.

асейсмі́чны

(ад а- + сейсмічны)

які не паддаецца дзеянню землетрасенняў;

а-ая вобласць — тэрыторыя зямнога шара, дзе не бывае землетрасенняў або яны праяўляюцца слаба.

асексуа́льнасць

(ад а- + сексуальны)

1) адсутнасць палавых прымет, 2) адсутнасць палавой цягі.

асекта́тары

(лац. assectator = пастаянны спадарожнік)

віды раслін, якія часта прысутнічаюць у фітацэнозе, але дамінантамі не з’яўляюцца.

асе́мблер

(англ. assembler)

агульнапрынятая назва транслятара з аўтакода.

асеніза́цыя

(ням. Assänisation, ад фр. sain = здаровы)

санітарныя мерапрыемствы па ачышчэнню мясцовасці ад нечыстот і адкідаў.

асе́птыка

(ад а- + гр. septikos = гніласны)

сукупнасць прафілактычных метадаў і прыёмаў, накіраваных на стварэнне безмікробных умоў каб пазбегнуць заражэння ран (параўн. антысептыка).

асертары́чны

(лац. assertorius)

сцвярджальны;

а-ае суджэнне — суджэнне, у якім толькі канстатуецца факт, але не выражаецца яго лагічная неабходнасць.