Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адэкало́н

(фр. eau de Cologne = літар. кёльнская вада)

спіртаводны раствор розных пахучых рэчываў, які выкарыстоўваецца як парфумерны сродак.

адэква́тны

(лац. adaequatus = прыраўнаваны)

такі, што адпавядае чаму-н.; раўназначны (напр а-ыя паняцці).

адэнаві́русы

(ад гр. aden = залоза + вірусы)

група вірусаў, якія выклікаюць шэраг захворванняў — востры катар дыхальных шляхоў, кан’юнктывіт, энтэракаліт.

адэназі́н

(ад гр. aden, -enos = залоза)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое ўваходзіць у некаторыя ферменты і пры ўвядзенні ў арганізм узмацняе сардэчную дзейнасць.

адэназіндыфасфа́т

(ад адэназін + ды- + фасфат)

нуклеатыд, утвораны адэназінам і дзвюма рэшткамі фосфарнай кіслаты.

адэназінмонафасфа́т

(ад адэназін + мона- + фасфат)

нуклеатыд, адзін з важнейшых біяхімічных рэгулятараў, які ўдзельнічае ў малекулярных механізмах дзеяння многіх гармонаў.

адэназінтрыфасфа́т

(ад адэназін + гр. tria = тры + фасфат)

нуклеатыд, утвораны адэназінам і трыма рэшткамі фосфарнай кіслаты.

адэназінтрыфасфата́зы

(ад адэназін + гр. tria = тры + фасфатазы)

група ферментаў, якія каталізуюць адшчапленне ад адоназінтрыфосфарнай кіслаты часткі фосфарнай кіслаты з вызваленнем энергіі, неабходнай для мышачнага скарачэння.

адэнакарцыно́ма

(ад гр. aden = залоза + карцынома)

мед. рак залозы.

адэнамато́з

(ад адэнома)

хранічная лёгачная хвароба жывёл.