Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адукава́ць

(лац. educere)

даць каму-н. адукацыю, навучыць, выхаваць.

адука́цыя

(лац. educatio)

працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй.

аду́кт

(лац. adductus = прыведзены, прыцягнуты)

1) малекулярны комплекс ці злучэнне, што ўтвараецца ў рэакцыях далучэння;

2) рэчывы невядомай будовы ці злучэнні, для якіх цяжка ўтварыць назву па правілах хімічнай наменклатуры.

адуля́р

(ад ням. Adula = назва горнага масіву ў Швейцарыі)

мінерал класа сілікатаў, бясколерная празрыстая разнавіднасць артаклазу.