Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адвака́т

(лац. advocatus)

1) юрыст, які абараняе інтарэсы абвінавачанага на судзе; абаронца;

2) перан. той, хто заступаецца за каго-н.

адвакату́ра

(ад адвакат)

1) дзейнасць адваката, адвакацтва;

2) калегія адвакатаў.

адве́кцыя

(лац. advectio = дастаўка)

1) метэар. гарызантальнае перамяшчэнне паветра і перанясенне разам з ім цяпла, вільгаці;

2) перанос марской вады ў гарызантальным, іншы раз у вертыкальным напрамку.

адвенты́зм

(ад лац. adventus = прышэсце)

хрысціянская плынь у пратэстантызме, якая ўзнікла ў 1830-я гг. у ЗША і прапаведуе другое прышэсце Хрыста для «страшнага суда» над усімі жывымі і мёртвымі.

адвенты́сты

(ад лац. adventus = прышэсце)

прыхільнікі адвентызму.

адвенты́ўны

(ад лац. adventicius = прышлы)

біял. чужы, не ўласцівы;

а. орган — орган расліны, які развіваецца не на звычайным месцы, напр. карані на надземнай частцы, пупышкі і парасткі на каранях;

а-ая расліна — расліна, занесеная чалавекам у мясцовасць, дзе яна раней не расла.

адвенты́цыя

(н.-лац. adventitia, ад лац. adventicius = прышлы)

знешняя абалонка сценкі крывяносных сасудаў, якая спалучаецца з тканкамі мышцаў.

адвербіяліза́цыя

(ад лац. adverbium = прыслоўе)

лінгв. пераход слоў іншых часцін мовы (пераважна назоўнікаў і прыметнікаў) у прыслоўі (напр. вечар — вечарам).

адвербія́льны

(лац. adverbialis)

лінгв. прыслоўны.