Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адсарбе́нт

(ад лац. ad = да, пры + sorbens, -ntis = які паглынае)

рэчыва, здольнае да адсорбцыі.

адсарбі́раваць

(ад лац. ad = да, пры + sorbere = паглынаць)

хім. паглынаць, усмоктваць.

адсо́рбер

(ад лац. ad = да, пры + sorbere = паглынаць)

апарат для правядзення адсорбцыі.

адсо́рбцыя

(ад лац. ad = да, пры + sorbere = паглынаць)

хім. паглынанне газаў або рэчываў паверхневым слоем адсарбенту (параўн. абсорбцыя).

адстра́т

(лац. adstratum = напластаванне)

моўныя з’явы ў мове карэннага насельніцтва, якія ўзніклі пад уплывам мовы прышэльцаў, а таксама сама мова прышэльцаў.