Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіну́зія

(гр. synusia = сумеснае прабыванне)

сукупнасць відаў раслін, якія адносяцца да адной або блізкіх жыццёвых формаў.

сіну́ра

(н.-лац. synura)

каланіяльная залацістая водарасць сям. сінуравых, якая трапляецца ў планктоне і сярод зараснікаў прыбярэжнай расліннасці прэсных вадаёмаў.

сі́нус

(лац. sinus = выгін, крывізна)

1) мат. адна з трыганаметрычных функцый вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам катэта процілеглага вугла да гіпатэнузы;

2) анат. поласць, пазуха ў якім-н. органе цела.

сінусі́т

(ад лац. sinus = пазуха)

запаленне слізістай абалонкі прыдаткавых пазух носа.

сінусо́іда

(ад сінус + гр. eidos = выгляд)

хвалепадобная крывая лінія, якая графічна паказвае змяненні сінуса ў залежнасці ад змянення вугла.

сінхандро́з

(ад гр. syn = разам + chondros = храсток)

анат. нерухомае або маларухомае злучэнне касцей паміж сабой (сінартроз) пры дапамозе храстка.

сінхі́трый

(н.-лац. synchytrium)

ніжэйшы грыб сям. сінхітрыевых, які паразітуе на раслінах сям. казяльцовых, ясноткавых, малачаевых, паслёнавых і інш.

сінхра-

(гр. synchronos = адначасовы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адначасовасць дзеяння.

сінхрагенера́тар

(ад сінхра- + генератар)

прыбор, які выпрацоўвае сігналы, што забяспечваюць сінхранізацыю работы асобных элементаў або вузлоў складаных прыбораў або сістэм.

сінхраканта́кт

(ад сінхра- + кантакт)

кантактнае ўстройства ў механізме затвора фотаапарата, якое пры націсканні спускавой кнопкі замыкае ланцуг запальвання лямпы-ўспышкі сінхронна з работай затвора.