Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сімані́я

(с.-лац. simonia, ад ст.-яўр. Simon = імя біблейскага вешчуна)

продаж і купля царкоўных пасад, распаўсюджаныя ў сярэднія вякі ў Зах. Еўропе.

сімахі́я

(гр. symmachia = дапамога)

ваенны саюз паміж старажытнагрэчаскімі гарадамі-дзяржавамі.

сімбіе́з

(гр. symbiosis = сумеснае жыццё)

сумеснае існаванне арганізмаў розных відаў, пры якім арганізмы прыносяць карысць адзін аднаму (напр. с. ракаў-самотнікаў з актыніямі); гл. таксама мутуалізм, паразітызм.

сімбіе́нты

(гр. symbion, -ontis = які жыве разам)

арганізмы, якія ўдзельнічаюць у сімбіёзе.

сімбіягене́з

(ад сімбіёз + генез)

гіпотэза аб паходжанні арганізмаў шляхам сімбіёзу.

сі́мвал

(гр. simbolon)

1) прадмет або яго малюнак, а таксама графічны знак, якія выражаюць якую-н. з’яву, ідэю;

2) умоўнае абазначэнне якой-н. велічыні, паняцця ў навуцы (напр. сімвалы хімічных элементаў);

3) мастацкі вобраз, які ўмоўна перадае якую-н. думку, перажыванне.

сімвалізава́ць

(фр. symboliser)

з’яўляцца сімвалам чаго-н.

сімвалі́зм

(фр. symbolisme, ад гр. symbolon = сімвал)

кірунак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., у творчасці прадстаўнікоў якога асноўным сродкам выражэння быў сімвал, а не рэальнае жыццё.

сімвалі́ст

(ад сімвалізм)

паслядоўнік сімвалізму.

сімвалі́чны

(гр. symbolikos)

1) які мае скрыты сэнс;

2) мізэрна малы (пра платы, сумы).