Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сісі́тыі

(гр. syssitia)

грамадскія абеды за сталамі пад адкрытым небам з аднолькавай ежай для ўсіх, якія арганізоўваліся ў некаторых старажытнагрэчаскіх дзяржавах (у Спарце, на востраве Крыт і інш.).

сі́стала

(гр. systole = скарачэнне, сцісканне)

рытмічнае скарачэнне мышцы сэрца, пры якім кроў нагнятаецца ў артэрыяльную сістэму; разам з дыясталай (расслабленнем мышцы сэрца) складае цыкл сардэчнай дзейнасці.

сістэ́ма

(гр. systema = цэлае, складзенае з частак, злучэнне)

1) сукупнасць заканамерна звязаных паміж сабой элементаў (прадметаў, з’яў, поглядаў, ведаў і г.д.), якія складаюць пэўнае цэласнае ўтварэнне, адзінства;

2) пэўны парадак у размяшчэнні і сувязі частак чаго-н. (напр. с. механізмаў);

3) форма арганізацыі чаго-н. (напр. выбарчая с.);

4) сукупнасць прынцыпаў, якія служаць асновай якога-н. вучэння (напр. філасофская с. Гегеля);

5) форма грамадскага ладу (напр. дзяржаўная с.);

6) сукупнасць устаноў, аб’яднаных у адно цэлае (напр. с. Акадэміі навук);

7) сукупнасць органаў, якія маюць агульную функцыю (напр. нервовая с.);

8) канструкцыя (напр. с. самалёта);

9) геал. сукупнасць пластоў горных парод, якія ўтварыліся на працягу геалагічнага перыяду;

10) звычайнае, рэгулярнае, прывычнае.

сістэматызава́ць

(фр. systématiser, ад гр. systema = цэлае, складзенае з частак, злучэнне)

размяшчаць што-н. у вызначаным парадку і сувязі частак, прыводзіць у сістэму.

сістэматыза́цыя

(фр. systematisation, ад гр. systema = цэлае, складзенае з частак, злучэнне)

размяшчэнне чаго-н. у вызначаным парадку і сувязі частак, прывядзенне ў сістэму.

сістэма́тыка

(гр. systematikos = упарадкаваны)

1) прывядзенне ў сістэму, класіфікацыя прадметаў, з’яў (напр. с. ізатопаў);

2) навука аб размеркаванні жывёл і раслін па відах, родах, сем’ях, атрадах, класах і тыпах (напр. с. рыб, с. птушак).

сістэматы́чны

(гр. systematikos)

1) які ўтварае пэўную сістэму, заснаваны на пэўнай сістэме, паслядоўны, планамерны;

2) пастаянны, рэгулярны.

сістэматэ́хніка

(ад сістэма + тэхніка)

кірунак у кібернетыцы, які вывучае пытанні планавання, канструявання і паводзін складаных сістэм інфармацыі, заснаваных на вылічальнай тэхніцы.