Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сі́да

(н.-лац. sida)

травяністая расліна сям. мальвавых з клінападобным лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

сідр

(фр. cidre)

слабае віно, насычанае вуглекіслатой, якое атрымліваецца ў выніку браджэння яблычнага соку.

сідэралі́т

(ад гр. sideros = жалеза + -літ)

жалезакаменны метэарыт з вялікім змяшчэннем сілікатаў і нікелістага жалеза.

сідэра́льны

(п.-лац. sideralis)

які мае адносіны да сідэрацыі, прызначаны для сідэрацыі.

сідэраста́т

(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла + -стат)

прыбор з рухомым плоскім люстэркам, які рухаецца так, што прамяні нябеснага свяціла, адбітыя ад люстэрка, захоўваюць строга вызначаны напрамак і іх можна сабраць у фокусе нерухомага аб’ектыва.

сідэрафі́льны

(ад гр. sideros = жалеза + phileo = люблю);

с-ыя элементы — хімічныя элементы, якія па геахімічных асаблівасцях блізкія да жалеза (напр. малібдэн, паладзій, плаціна).

сідэрацы́сціс

(н.-лац. siderocystis)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.

сідэра́цыя

(фр. sidération)

1) заворванне зялёнай масы бабовых раслін для павышэння ўрадлівасці глебы;

2) арганічнае зялёнае ўгнаенне.

сідэрацэ́ліс

(н.-лац. sidérocelis)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах.

сідэро́з

(гр. sideros = жалеза)

прафесійнае захворванне, якое выклікаецца пылам вокісу жалеза.