Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіф

[англ. cif, ад c(ost) = цана + i(nsurance) = страхаванне + f(reight) = фрахт]

умова продажу тавару, паводле якой у цану ўключаюцца выдаткі па страхоўцы і перавозцы.

сіфанаглі́фы

(ад гр. siphon = трубка + glypho = выразаю)

жалабкі ў глотцы каралавых паліпаў, высланыя раснічнымі клеткамі.

сіфанафо́ры

(н.-лац. siphonophora)

падклас водных кішачнаполасцевых жывёл класа гідразояў, свабоднаплаваючыя арганізмы (паліморфныя калоніі) з размешчанымі ўздоўж ствала калоніі асобінамі рознай будовы (заоідамі); жывуць у акіянах і морах.

сіфілідало́гія

(ад н.-лац. syphilis, -lidis = сіфіліс + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае сіфіліс.

сіфілі́ды

(н.-лац. syphilis, -lidis = сіфіліс)

сіфілітычная высыпка на слізістай абалонцы, скуры.

сі́філіс

[н.-лац. syphilis, ад Syphilus = імя персанажа паэмы іт. урача Д. Фракастора (1478—1553), прысвечанай апісанню гэтай хваробы]

заразная венерычная хвароба, якая выклікаецца бледнай спірахетай і праяўляецца ў паражэнні скуры, унутраных органаў, нервовай сістэмы.

сіфілі́тык

(н.-лац. syphiliticus = сіфілітычны)

чалавек, хворы на сіфіліс.

сіфіліты́чны

(н.-лац. syphiliticus)

1) які мае адносіны да сіфілісу, уласцівы сіфілісу (напр. с-ая высыпка);

2) які хварэе на сіфіліс.

сіфіло́ма

(ад сіфіліс + -ома)

інфекцыйная гранулема розных органаў чалавека, што праяўляецца ў познія перыяды сіфілісу.

сіфо́н

(гр. siphon = трубка, помпа)

1) выгнутая трубка з каленамі рознай даўжыні, якая служыць для пералівання вадкасці з адной пасудзіны ў другую;

2) пасудзіна для газіраванай вады і іншых шыпучых напіткаў, якія выліваюцца праз трубку пад ціскам вуглекіслаты;

3) прыстасаванне для павелічэння цягі ў паравознай топцы.