Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіл

(англ. sill = парог)

пластападобны інтрузіў, які застыў у тоўшчы гарызантальна размешчаных горных парод.

сіла́ба-тані́чны

(ад гр. syllabe = склад + танічны);

с-ае вершаскладанне — тое, што і сілаба-тоніка.

сіла́ба-то́ніка

(ад гр. syllabe = склад + тоніка)

сістэма вершаскладання, заснаваная на захаванні пэўнай колькасці складоў у вершаваным радку пры правільным чаргаванні ў ім націскных і ненаціскных складоў.

сілабе́ма

(ад гр. syllabe = склад)

склад, які разглядаецца як сэнсаадрознівальная адзінка.

сіла́біка

(гр. syllabikos = складовы)

сістэма вершаскладання, у аснову якой пакладзена аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках.

сілабі́чны

(гр. syllabikos)

складовы;

с-ае вершаскладанне — тое, што і сілабіка.

сілагі́зм

(гр. syllogismos)

розумазаключэнне, атрыманае на аснове двух суджэнняў.

сілагі́стыка

(гр. syllogistikos = які робіць вывад)

1) раздзел фармальнай логікі, які вывучае сілагізмы;

2) перан. беспрадметныя агульныя разважанні, пустое мудрагельства.

сілакса́ны

(ад лац. silex, -icis = крэмень)

злучэнні, якія змяшчаюць у малекуле атамы крэмнію і кіслароду, што чаргуюцца паміж сабой.

сілаксі́д

(ад лац. silex = крэмень + гр. oksys = кіслы)

сорт кварцавага шкла, які выкарыстоўваецца пераважна для вырабу хімічнай пасуды.