Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сіро́ка

(іт. sirocco, ад ар. sark = усход)

сухі гарачы паўднёвы або паўднёва-ўсходні вецер у Міжземнамор’і.

сіро́п

(фр. sirop, ад ар. sarab = напітак)

канцэнтраваны раствор цукру ў вадзе або натуральным фруктовым ці ягадным соку.

сірта́кі

(гр. syrtaki)

групавы танец па матывах грэчаскіх народных мелодый, тэмп якога ў часе яго выканання паступова паскараецца.

сіры́н

(гр. seiren = сірэна)

1) фантастычная птушка з тварам і грудзьмі жанчыны ў даўняй усходнеславянскай літаратуры;

2) невялікая птушка сям. соў.

сірынгаміэлі́я

(ад гр. syrinks, -ngos = яма + myelos = шпік, мозг)

нервовая хвароба, якая характарызуецца ўтварэннем поласцей у спінным мозгу.

сіры́нкс

(гр. syrinks = дудка)

духавы музычны інструмент, разнавіднасць мнагаствольнай флейты.

сірэ́на

(лац. siren, ад гр. seiren)

1) міфічная марская істота ў старажытнагрэчаскай міфалогіі ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы, якая сваімі спевамі заваблівала маракоў у небяспечныя месцы;

2) сігнальны гудок, які дае моцны і рэзкі гук.

сірэ́ны

(н.-лац. sirenia, ад гр. seiren = марская німфа)

атрад буйных водных млекакормячых з ластамі і хваставым плаўніком; жывуць у цёплых морах.