Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сінклі́т

(гр. synkletos = скліканы)

1) сход вышэйшых саноўнікаў у Стараж. Грэцыі;

2) група духоўных асоб, духавенства;

3) перан. сход, сукупнасць якіх-н. асоб.

сінко́па

(гр. synkope = скарачэнне)

1) муз. зрушэнне рытмічнага апорнага гуку з моцнай долі такта на слабую;

2) лінгв. выпадзенне ці апусканне аднаго ці некалькіх гукаў у сярэдзіне слова;

3) глыбокая непрытомнасць, выкліканая раптоўным заняпадам сардэчнай дзейнасці.

сінкрэты́зм

(гр. synkretismos = злучэнне)

1) злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характарызуюць першапачатковы, неразвіты стан якой-н. з’явы;

2) разнавіднасць эклектызму, неарганічнае спалучэнне разнародных элементаў — філасофскіх поглядаў, рэлігійных сістэм і інш.

сіно́вія

(ад гр. syn = разам + лац. ovum = яйцо)

вязкая празрыстая вадкасць, якая выдзяляецца абалонкай суставаў і служыць для іх змазкай.

сіно́д

(гр. synodos = сход)

1) вышэйшы калегіяльны орган праваслаўнай рускай царквы з 1721 да 1917 г., зараз — дарадчы орган пры патрыярху Маскоўскай і ўсёй Русі;

2) сход духоўных і свецкіх асоб для вырашэння спраў пратэстанцкай царквы.

сіно́дзік

(гр. synodikos = спадарожнае)

памінальная кніга ў праваслаўнай царкве, у якую запісваюцца імёны нябожчыкаў для памінання іх у час набажэнства.

сіно́лаг

(ад п.-лац. Sinae = Кітай + -лаг)

спецыяліст у галіне сіналогіі.

сіно́німы

(гр. synonimos = аднайменны)

словы, блізкія па значэнню, але розныя па гучанню (напр. «работа» і «праца»).

сіно́псіс

(гр. synopsis = агляд)

1) зборнік звестак, нататак па якому-н. пытанню; зборнік тлумачэнняў рэлігійных твораў;

2) уст. звод розных поглядаў па якому-н. пытанню.

сіно́птык

(ад сіноптыка)

спецыяліст у галіне сіноптыкі.