Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

секрэто́р

(фр. secrétaire)

кніжная паліца з адкідной або высоўнай дошкай, якая замяняе стол.

секс

(лац. sexus = пол)

сукупнасць псіхічных рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавых пачуццяў.

сексагана́льны

(ад лац. sex = шэсць + гр. gonia = вугал)

шасцівугольны.

сексало́гія

(ад секс + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае праблемы палавога жыцця.

сексапатало́гія

(ад секс + паталогія)

раздзел медыцыны, які вывучае і лечыць захворванні, звязаныя з парушэннямі палавога жыцця.

сексапато́лаг

(ад сексапаталогія)

спецыяліст у галіне сексапаталогіі.

сексапі́льны

(ад англ. sex appeal = фізічная прывабнасць)

прывабны ў сексуальных адносінах.

сексду́кцыя

(ад лац. sexus = пол + ductio = правядзенне)

перанос генетычнага матэрыялу ад адной бактэрыі да другой у працэсе кан’югацыі.

сексо́лаг

(ад секс + -лаг)

спецыяліст у галіне сексалогіі.

се́кста

(лац. sexta = шостая)

1) шостая ступень дыятанічнай гамы;

2) інтэрвал паміж дадзенай ступенню і шостай ад яе ў дыятанічнай гаме.