Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

салютава́ць

(лац. salutare = вітаць)

аддаваць салют.

саля́мі

(іт. salame)

гатунак цвёрдай вэнджанай каўбасы з дамешкай чырвонага віна.

салярыза́цыя

(фр. solarisation, ад лац. solaris = сонечны)

1) абпраменьванне сонцам з лячэбнымі мэтамі;

2) ператварэнне негатыўнага адбітка ў пазітыўны пры вялікай ператрымцы ў час здымкі.

саля́рый

(лац. solarium, ад sol = Сонца)

1) пляцоўка, абсталяваная для прыняцця сонечных ваннаў;

2) гіст. сонечны гадзіннік.

саляры́метр

(ад лац. solaris = сонечны + -метр)

прыбор для вымярэння прамяністай энергіі Сонца.