Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтаге́нны

(гр. autogenes = самародны)

1) мед. які ўзнікае ў самім арганізме;

2) які развіўся самастойна;

а-ая зварка — зварка, пры якой месцы судакранання металаў плавяцца газакіслародным полымем.

аўтагіпно́з

(ад аўта- + гіпноз)

гіпнатычны стан, выкліканы самаўнушэннем, у процілегласць гетэрагіпнозу, выкліканаму ўздзеяннем іншага чалавека; адзін з прыёмаў у аўтагеннай трэніроўцы.

аўтаго́нія

(ад аўта- + -гонія)

тэорыя ўзнікнення жыцця з неарганічнай матэрыі.

аўтагравю́ра

(ад аўта- + гравюра)

гравюра, адціснутая з дошкі, гравіраванай самім аўтарам малюнка.

аўтагра́фія

(ад аўта- + -графія)

спосаб падрыхтоўкі літаграфскай друкарскай формы, пры якім малюнак, выкананы аўтарам-мастаком на паперы, пераносяць на літаграфскі камень або цынкавую пласцінку.

аўтагрэ́йдэр

(ад аўта- + грэйдэр)

самаходны грэйдэр.

аўтадафэ́

(парт. auto da fé = літар. акт веры)

публічнае спальванне ерэтыкоў і ерэтычных кніг па прысуду інквізіцыі ў сярэднія вякі.

аўтадзі́н

(ад аўта- + гр. dyn(amis) = сіла)

1) машына для пераўтварэння сілы пераменнага току ў сілу пастаяннага току;

2) радыёпрыёмнік з дадатнай зваротнай сувяззю для прыёму тэлеграфных сігналаў і прывядзення ў дзеянне аўтаматычных прыстасаванняў.

аўтадро́м

(ад аўта- + -дром)

спецыяльна абсталяваная тэрыторыя для аўтамабільных спаборніцтваў і выпрабавання аўтамабіляў.

аўтадрызі́на

(ад аўта- + дрызіна)

самаходная дрызіна.