Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-адонт

(гр. odus, -ontos = зуб)

другая састаўная частка складаных слоў, што з’яўляюцца назвамі выкапнёвых жывёл, класіфікацыя якіх праводзіцца паводле будовы зубоў.

а́драс

(фр. adresse)

1) месцажыхарства асобы або месцазнаходжанне прадпрыемства, установы, арганізацыі;

2) надпіс на паштовым адпраўленні з указаннем атрымальніка і яго месцазнаходжання;

3) пісьмовае прывітанне камун з выпадку юбілею.

адрасава́ць

(фр. adresser)

накіроўваць, пасылаць што-н. на пэўны адрас.

адраса́нт

(ням. Adressant, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)

той, хто пасылае паштовае адпраўленне.

адраса́т

(ням. Adressat, ад фр. adresser = пасылаць, накіроўваць)

той, каму адрасавана паштовае адпраўленне.

адрасо́граф

(ад адрас + -граф)

машына для друкавання з металічных пласцінак трафарэтных тэкстаў.

а́драс-калянда́р

(ад адрас + каляндар)

даведачнае выданне з адрасамі прадпрыемстваў, устаноў, службовых асоб на пэўны год.

адро́ны

(ад гр. adros = моцны)

элементарныя часціцы (пратоны, нейтроны, гіпероны, мезоны), якія моцна ўзаемадзейнічаюць.

адрэнакортыкатро́пны

[ад адрэна(лін) + кортыкатрапін];

а. гармон — гармон пярэдняй часткі гіпофіза, што стымулюе дзейнасць кары наднырачных залоз.

адрэна́лавы

(ад лац. ad = пры + renalis = нырачны);

а-ая сістэма — сукупнасць клетак, якія выпрацоўваюць гармоны адрэналін і норадрэналін і змяшчаюцца ў мазгавым рэчыве наднырачнікаў, сімпатычных вузлах і спляценнях.