Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтало́гія

(ад аўта- + -логія)

лінгв. ужыванне слоў у іх прамым значэнні.

аўтамабілі́зм

(ад аўтамабіль)

аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.

аўтамабі́ль

(ад аўта- + лац. mobilis = рухомы)

машына з рухавіком унутранага згарання для перавозкі пасажыраў, грузаў па бязрэйкавых дарогах (напр. легкавы а., грузавы а.).

аўтамагістра́ль

(ад аўта- + магістраль)

шырокая, з палепшаным пакрыццём шаша для масавага хуткага аўтамабільнага руху.

аўтамадэлі́зм

(ад аўтамадэль)

канструяванне і выраб аўтамадэляў з тэхнічнай або спартыўнай мэтай.

аўтамарфі́зм

(ад аўта- + -марфізм)

мат. ізамарфізм 2 мноства з самім сабой.

аўтама́т

(фр. automate, ад гр. automatos = самарухомы)

1) апарат, машына, якая выконвае работу па зададзенай праграме без непасрэднага ўдзелу чалавека;

2) від ручной скарастрэльнай зброі.

аўтамато́рны

(ад аўта- + матор)

які мае адносіны да аўтамабільных матораў, іх канструявання і вытворчасці.

аўтаматры́са

(фр. automatrice)

чыгуначны пасажырскі або службовы вагон з уласным рухавіком.

аўтаматыза́цыя

(ад гр. automatos = самарухомы)

прымяненне тэхнічных сродкаў, эканамічна-матэматычных метадаў і сістэм кіравання для замены чалавека ў працэсе вытворчасці.