Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адміністра́тар

(лац. administrator = распарадчык, кіраўнік)

1) службовая асоба, якая кіруе прадпрыемствам, установай, арганізацыяй (напр. а. гасцініцы);

2) распарадчык (напр. а. выстаўкі).

адміністра́цыя

(лац. administratio = кіраванне)

1) кіроўны орган прадпрыемства, установы, арганізацыі, які нясе адказнасць за іх дзейнасць (напр. а. фабрыкі);

2) органы выканаўчай улады дзяржавы; урадавы апарат;

3) адказныя распарадчыкі (напр. а. выстаўкі).

адміра́л

(гал. admiraal, ад ар. amir al-bahr = уладар мора)

1) воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў ваенна-марскім флоце;

2) матылёк сям. німфалідау з яркай, прыгожай афарбоўкай, які трапляецца на палянах, лугах, па берагах лясных ручаёў.

адміралце́йства

(ад адмірал)

1) міністэрства ваенна-марскога флоту ў Англіі;

2) цэнтр ваеннага караблебудавання ў царскай Расіі;

3) уст. тэрыторыя порту з верфямі, майстэрнямі і складамі для абслугоўвання ваенна-марскога флоту.

аднексі́т

(ад лац. adnexa = прыдаткі)

тое, што і сальпінгаафарыт.

адо́б, адо́ба

(ісп. adobe, ад ар. at-tub)

тое, што і саман.

адо́граф

(ад гр. hodos = шлях + -граф)

прыбор, які аўтаматычна прачэрчвае на навігацыйнай карце курс карабля.

адо́кса

(н.-лац. adoxa)

травяністая расліна сям. адоксавых з дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі з мускусным пахам, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах, трапляецца на Беларусі.

адо́метр

(ад гр. hodos = шлях + -метр)

прыбор для вымярэння пройдзенай суднам адлегласці.

адо́ніс

(н.-лац. adonis, ад гр. Adonis = І́мя бога ўрадлівасці ў антычнай мІ́фалогіі)

травяністая расліна сям. казяльцовых з буйнымі жоўтымі або чырвонымі кветкамі, пашыраная ў стэпах і лесастэпах Еўразіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; гарыцвет.