Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сейсмаско́п

(ад сейсма- + -скоп)

прыбор, які адзначае час першага штуршка пры ваганнях зямной кары, а таксама яго напрамак.

сейсмаста́нцыя

(ад сейсма- + станцыя)

спецыяльнае збудаванне з апаратурай для прыёму і рэгістрацыі сейсмічных хваляў.

сейсматэкто́ніка

(ад сейсма- + тэктоніка)

навуковая дысцыпліна, якая вывучае геалагічныя ўмовы ўзнікнення землетрасенняў.

се́йсміка

(ад гр. seismos = землетрасенне)

раздзел фізікі, які вывучае ваганні глебы якой-н. мясцовасці, схільнасць дадзенай тэрыторыі да землетрасенняў.

сейсмі́чны

(ад сейсміка)

звязаны з землетрасеннямі; прызначаны для вывучэння ваганняў зямной паверхні.

сейсмо́граф

(ад сейсма- + -граф)

прыбор для аўтаматычнай рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні.

сейсмо́лаг

(ад сейсмалогія)

спецыяліст у галіне сейсмалогіі.

сейсмо́метр

(ад сейсма- + -метр)

прыбор для вымярэння зрухаў пластоў глебы, частак збудаванняў пры ваганнях зямной кары.

сейф

(англ. safe = бяспечны, надзейны)

1) незгаральная металічная шафа для захоўвання сакрэтных папер, грошай, дакументаў;

2) памяшканне з такімі шафамі ў банках.

се́йшы

(фр. seiches)

стаячыя хвалі ў закрытых водных басейнах (азёрах, унутраных морах), калі адбываецца вагальны рух усёй масы вады, а паверхня вадаёма набывае ўхіл то ў адзін, то ў другі бок.