Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сарцы́ны

(лац. sarcina = вузел)

шарападобныя бактэрыі, якія ўтвараюць кубічныя пакетападобныя скапленні.

са́ры

(інд. sari)

жаночае адзенне ў выглядзе кавалка тканіны, абкручанага вакол цела і перакінутага цераз плячо.

са́рыса

(гр. sarisa)

доўгае кап’ё, якое было на ўзбраенні цяжкай пяхоты ў Стараж. Македоніі.

сары́т

(гр. sorites = нагрувашчаны, ад soros = куча)

складаны сілагізм, у якім падаецца толькі апошняя пасылка, а прамежкавыя пасылкі не называюцца, а маюцца на ўвазе.

сарэ́дыі

(н.-лац. soredium, ад гр. soros = груда, куча)

органы вегетатыўнага размнажэння некаторых лішайнікаў, якія складаюцца з адной або некалькіх клетак водарасці, акружаных грыбніцай.