Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асірыяло́гія

(ад н.-лац. Asyria = назва старажытнай дзяржавы ў Пярэдняй Азіі + -логія)

навука, якая вывучае гісторыю, літаратуру, мову і пісьменнасць старажытных народаў Месапатаміі — Асірыі і Вавілоніі.

асісталі́я

(ад а- + гр. systole = скарачэнне)

рэзкае паслабленне скарачэнняў сардэчнай мышцы, якое выклікае разлад дзейнасці сэрца.

асістэ́нт

(лац. assistens, -ntis = прысутны, памагаты)

1) асоба, якая дапамагае спецыялісту пры выкананні асноўнай работы, напр. памочнік урача пры аперацыі, прафесара ў час чытання лекцыі і інш.;

2) асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшай навучальнай установе.

асісці́раваць

(лац. assistere)

быць памочнікам пры спецыялісце, выконваць абавязкі асістэнта 1.

асіфіка́цыя

(ад лац. os, ossis = косць + -фікацыя)

акасцяненне.

аск

(гр. askos = сумка)

орган размнажэння ў аскаміцэтаў у выглядзе сумкі.

аскабо́л

(н.-лац. ascobolus)

сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца пераважна на конскім гноі.

аскадэ́см

(н.-лац. ascodesmis)

сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на экскрэментах жывёл.

аскаміцэ́ты

(н.-лац. ascomycetes, ад гр. askos = сумка + mykes, -etos = грыб)

клас вышэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне спорамі, што развіваюцца ў асках, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, многія — паразіты раслін, жывёл і чалавека; сумчатыя грыбы.

аскарбі́навы

(ад а- + с.-лац. scorbutus = цынга)

звязаны з вітамінам С, нястача якога ў ежы выклікае цынгу (напр. а-ая кіслата).