Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адвербія́льны

(лац. adverbialis)

лінгв. прыслоўны.

адге́зія

(лац. adhaesio = прыліпанне)

зліпанне паверхняў двух цвёрдых або вадкіх цел пры іх кантакце.

а́ддакс

(лац. addax)

жвачная парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, пашыраная ў Амерыцы; нубійская антылопа.

адду́ктар

(н.-лац. adductor, ад лац. adducere = прыводзіць)

анам. прыводная мышца (параўн. абдуктар).

адду́кцыя

(с.-лац. adductio = прывядзенне)

анат. рух канечнасці да сярэдняй лініі цела (параўн. абдукцыя).

ад’ектыва́цыя

(ад лац. adiectivum = прыметнік)

лінгв. пераход іншых часцін мовы (пераважна дзеепрыметнікаў) у прыметнікі (напр. калючыя ружы).

ад’екты́ўны

(лац. adiectivum)

лінгв. прыметнікавы.

а́дзіці

(санскр. aditi = бязмежжа, сусвет)

увасабленне жаночага пачатку ў старажытнаіндыйскай міфалогіі.

адзюльтэ́р

(фр. adultère, ад лац. adulterium)

сямейная нявернасць, здрада.

адміністрава́ць

(лац. admimstrare)

1) кіраваць, загадваць; кіраваць бюракратычна, падмяняючы канкрэтнае кіраўніцтва загадамі і распараджэннямі.