Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сейсмагеало́гія

(ад сейсма- + геалогія)

навука, якая вывучае геалагічныя працэсы, што суправаджаюць землетрасенні, а таксама выкарыстанне геалагічных дадзеных для вызначэння сейсмічна небяспечных раёнаў.

сейсмагра́ма

(ад сейсма- + -грама)

папяровая стужка з запісам ваганняў зямной кары, зробленым пры дапамозе сейсмографа.

сейсмагра́фія

(ад сейсма- + -графія)

аўтаматычны запіс ваганняў зямной кары пры дапамозе сейсмографа.

сейсмаізаля́цыя

(ад сейсма- + ізаляцыя)

абарона збудаванняў ад землетрасенняў шляхам размяшчэння над фундаментамі дэмпферных праслоек.

сейсмакарата́ж

(ад сейсма- + каратаж)

каратаж, заснаваны на вымярэнні хуткасцей сейсмічных хваляў у свідравінах.

сейсмакардыягра́ма

(ад сейсма- + кардыяграма)

графічны запіс страсенняў цела, якія выклікаюцца скарачэннямі сэрца.

сейсмакардыягра́фія

(ад сейсма- + кардыяграфія)

метад графічнай рэгістрацыі механічных праяўленняў дзейнасці сэрца шляхам запісу сейсмічнага эфекту.

сейсмало́гія

(ад сейсма- + -логія)

раздзел геафізікі, які вывучае ваганні зямной кары і з’явы, з якімі яны звязаны.

сейсмаме́трыя

(ад сейсма- + -метрыя)

раздзел сейсмалогіі, які распрацоўвае метады вымярэння ваганняў зямной кары.

сейсмана́стыі

(ад сейсма- + настыі)

рухі органаў раслін пры датыканні да іх або страсенні (напр. лістоў мімозы).