Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гармі́ыум

(н.-лац. honnidium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. улотрыксавых; вядома некалькі прэснаводных, паветраных, глебавых відаў.

гармонатэрапі́я

(ад гармоны + тэрапія)

метад лячэння прэпаратамі, якія змяшчаюць гармоны.

гармо́нік

(гр. harmonikos = гарманічны)

музычны інструмент, які складаецца са злучаных расцяжнымі рухомымі мяхамі дзвюх дэк з клавіятурай.

гармо́ніум

(ням. Harmonium)

тое, што і фісгармонія.

гармо́нія

(гр. harmonia = сувязь, сугучнасць, зладжанасць)

1) мілагучнасць; зладжанасць, прыемнасць гучання;

2) суразмернасць, узаемная адпаведнасць асобных якасцей, прадметаў, частак цэлага (напр. г. інтарэсаў);

3) аддзел тэорыі музыкі пра будову акордаў.

гармо́ны

(гр. hormon = які рухае)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюць у кроў залозы ўнутранай сакрэцыі; аказваюць мэтанакіраваны ўплыў на дзейнасць іншых органаў і тканак.

гармсі́ль

(тадж. harmsel)

сухі гарачы вецер, які дзьме летам з поўдня ў перадгор’ях Капетдага і Зах. Цянь-Шаня.

га́рна

(санскр. harna)

парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая пашырана на раўнінах Індыі.

га́рнец

(польск. garniec)

мера сыпкіх рэчываў, што прымянялася на Беларусі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер (3,28 л), а таксама пасудзіна такой ёмістасці.

гарніеры́т

[фр. garnierite, ад J. Garnier = прозвішча фр. геолага (1839—1904)]

мінерал класа сілікатаў зеленавата-жоўтага або зялёнага колеру; нікелевая руда.