Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

го́бель

(ням. Hobel = рубанак)

інструмент для абрэзкі ўручную кніжнага блока.

Го́бі

(манг. hobi)

паласа пустынь і паўпустынь у Цэнтр. Азіі.

гол

(англ. goal)

1) забіты або прапушчаны ў вароты мяч (шайба);

2) ачко, якое залічваецца камандзе за забітыя ў чужыя вароты мяч або шайбу.

голаметабалі́я

(ад гр. holos = увесь + метабалія)

тып паслязародкавага развіцця насякомых (жукоў, сеткакрылых, двухкрылых), пры якім з яйца выходзіць лічынка, не падобная на дарослае насякомае.

голаметамарфо́за

(ад гр. holos = увесь + метамарфоза)

тое, што і голаметабалія.

го́льмей

(н.-лац. hohnium, ад Holmia = Стакгольм, назва шведскага горада)

хімічны элемент сям. лантаноідаў, рэдкі метал.

гольф

(англ. golf)

гульня ў мяч, які клюшкамі стараюцца заганяць у ямкі-лункі праз рад перашкод.

гома-, гама-

(гр. homos = роўны, аднолькавы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «падобны», «роўны».

гомаалелі́зм

(ад гома- + алелізм)

існаванне гена ў дзвюх або больш формах (алелях), што ўяўляюць сабой відазмяненні аднаго і таго ж яго ўчастка (параўн. гетэраалелізм).

гомагалі́ннасць

(ад гомагалінны)

аднароднае размеркаванне салёнасці марской вады на глыбіні.