Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атэ́ль, гатэ́ль

(фр. hôtel)

гасцініца (звычайна пры назвах зарубежных гасцініц).

гааля́н

(кіт. kaoliang)

травяністая расліна сям. злакавых, від сорга з высокім сцяблом і шырокім лісцем; кітайскае, маньчжурскае проса.

гаацы́н

(н.-лац. opisthocomus hoazin, з індз.)

птушка атрада курападобных з кіпцюрамі на пальцах крыла, што дапамагае ёй лазіць на дрэвах; пашырана ў прырэчных лясах Паўд. Амерыкі.

габаі́ст

(ад габой)

музыкант, які іграе на габоі.

габардзі́н

(фр. gabardine)

гатунак шарсцяной тканіны для паліто і касцюмаў.

габары́т

(фр. gabarit)

знешнія абрысы прадмета, будынка, канструкцыі; памер, велічыня чаго-н. (напр. габарыты вагонаў, пакой малых габарытаў).

габеле́н

(фр. gobelin, ад Gobelin = уласнае імя)

1) насценны дыван ручной работы з вытканай на ім карцінай, узорам;

2) шчыльная абівачная дэкаратыўная тканіна.

габіён

(фр. gabion, ад іт. gabbione = вялікая клетка)

драцяная клетка, запоўненая камянямі або галькай, для ўмацавання берагоў рэк, аховы мастоў і г.д.

габі́т

(польск. habit, ад лац. habitus = выгляд)

манаская раса.

габі́тус га́бітус

(лац. habitus = выгляд)

вонкавы выгляд чалавека, жывёльнага або расліннага арганізма.