Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гапа́к

(укр. гопак)

украінскі народны танец, а таксама музыка да яго.

гапаласіфо́н

(н.-лац. hapalosiphon)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. стыганемавых, пашыраная пераважна ў вадаёмах.

гапало́піл

(н.-лац. hapalopilus)

губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце ў лясах на ствалах, лесапавале і пнях хвойных і лісцевых парод.

гапкалі́т

(англ. hopcalite)

сумесь вокіслаў марганцу і медзі, а таксама серабра і кобальту, якая паскарае акісленне атрутнага вокіслу вугляроду кіслародам паветра і ператварае яго ў неатрутны вуглякіслы газ.

гапладра́сус

(н.-лац. haplodrassus)

павук сям. гнафазідаў, які жыве пад карой дрэў у хваёвых лясах, трапляецца пад камянямі, у моху.

гаплаіды́я

(ад гаплоід)

наяўнасць у клетках адзінарнага набору храмасом.

гаплакары́дыі

(н.-лац. hoplocarida)

падатрад вышэйшых ракападобных; пашыраны ў морах.

гаплало́гія

(ад гр. haploos = гтросты + -логія)

спрашчэнне структуры слова шляхам пропуску аднаго з двух суседніх складоў (напр. мінералогія < мінералалогія).

гапласпары́дыі

(ад гр. haploos — просты + спора + -idion = памяншальны суфікс)

арганізмы, якія належаць да тыпу прасцейшых; паразітуюць у тканках некаторых жывёл і чалавека.

гапластэ́ль

(ад гр. haploos = просты + stele = слуп)

самы просты тып будовы асявога цыліндра сцябла раслін, які сустракаецца ў выкапнёвых раслін і некаторых папарацепадобных.