Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гуа́на

(ісп. guano, ад індз. huanu)

сухі памёт марскіх птушак, які выкарыстоўваецца як угнаенне.

гуана́ка

(ісп. guanaco, ад індз. huanacu)

жывёла сям. вярблюдавых, якая водзіцца ў высакагорных раёнах Андаў; продак свойскай ламы.

гуаніды́н

(ад гуана + гр. eidos = выгляд)

бясколерныя гіграскапічныя крышталі, якія выкарыстоўваюцца для атрымання лекавых і выбуховых рэчываў, іонаабменных смол.

гуані́н

(ад гуана)

арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ва ўсіх жывых клетках у складзе нуклеінавых кіслот.

гуара́ні

(ісп. guarani)

грашовая адзінка Парагвая, роўная 100 сентыма.

гуа́ш

(фр. gouache, ад іт. guazzo = вадзяная фарба)

фарба з тонка расцёртых пігментаў з прымессю клею і бялілаў, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі.

гуая́ва

(н.-лац. guaiava < ісп. guayaba, з індз.)

вечназялёнае дрэва сям. міртавых, пашыранае ў тропіках, а таксама кісла-салодкі сакаўны пахучы плод гэтага дрэва.

губерна́тар

(польск. gubernator, ад лац. gubernator = правіцель)

1) начальнік асноўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, напр. губерні ў Расійскай імперыі, штата ў ЗША;

2) пасада кіраўнікоў некаторых абласных адміністрацый у Расійскай Федэрацыі.

губе́рня

(рус. губернія, ад лац. gubernare = кіраваць)

асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі (з 1708 г.) і ў СССР да 1929 г.

гуверна́нтка

(фр. gouvernante)

выхавальніца дзяцей у дваранскіх і буржуазных сем’ях, звычайна іншаземка.