Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геа-

(гр. ge = Зямля)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «звязаны з Зямлёй, з навукай аб Зямлі».

геааку́стыка

(ад геа- + акустыка)

навука, якая даследуе гукавыя, інфрагукавыя і ультрагукавыя з’явы ў зямной кары.

геаантыкліна́ль

(ад геа- + антыкліналь)

горны масіў, які ўтвараецца ў межах геасінклінальнай (гл. геасінкліналь) вобласці.

геабата́ніка

(ад геа- + батаніка)

раздзел батанікі, які вывучае пашырэнне і размеркаванне раслін на паверхні Зямлі ў залежнасці ад клімату, асаблівасцей глебы, рэльефу і інш.

геабіёнты

(ад геа- + біёнты)

пастаянныя насельнікі глебы (дажджавыя чэрві, першаснабяскрылыя насякомыя і інш.).

геагельмі́нты

(ад геа- + гельмінты)

група паразітычных чарвей чалавека і жывёл, якія развіваюцца без удзелу прамежкавых гаспадароў непасрэдна ў грунце, гною і іншых субстратах (параўн. біягельмінты).

геагігіе́на

(ад геа- + гігіена)

навука, якая вывучае змены ў жывой і нежывой прыродзе як вынік дзейнасці чалавека на Зямлі.

геагло́с

(н.-лац. geoglossum)

сумчаты грыб сям. геаглосавых, які трапляецца на балотах і на глебе ў вільготных лясах.

геагно́зія

(ад геа- + -гнозія)

назва геалогіі ў канцы 18 — першай пал. 19 ст.

геагра́фія

(гр. geographia = землеапісанне)

1) навука аб прыродных умовах Зямлі, аб размеркаванні на ёй насельніцтва і эканамічных рэсурсаў (напр. фізічная г., эканамічная г.);

2) апісанне пашыранасці чаго-н. на зямной паверхні або ў якой-н. мясцовасці (напр. г. земляробства, г. лёгкай прамысловасці).