Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гем

(гр. haima = кроў)

небялковая частка гемаглабіну, жалезазмяшчальнае злучэнне, якое пры акісленні ператвараецца ў гемацін.

ге́ма

(лац. gemma)

каштоўны камень з выразаным на ім надпісам або малюнкам (інталія, камея); выкарыстоўваўся даўней як пячатка, амулет, упрыгожанне.

гема-

(гр. haima = кроў)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «кроў».

гемаглабі́н

(ад гема- + лац. globus = шар)

складаны бялок, жалезазмяшчальны пігмент крыві чалавека, пазваночных і некаторых беспазваночных жывёл, які надае ёй чырвоны колер і служыць пераносчыкам кіслароду ва ўсе тканкі арганізма; складаецца з бялковай часткі (глабіну) і небялковай (гема).

гемаглабінаме́тр

(ад гемаглабін + -метр)

тое, што і гемометр.

гемаглабінапа́тыя

(ад гемаглабін + -патыя)

хваравіты стан чалавека, абумоўлены наяўнасцю ў эрытрацытах аднаго або некалькіх паталагічных гемаглабінаў.

гемаглабіно́з

(ад гемаглабін)

тое, што і гемаглабінапатыя.

гемаглабінуры́я

(ад гемаглабін + -урыя)

з’яўленне гемаглабіну ў мачы ў выніку ўнутрысасуднага гемолізу (параўн. гемаглабінэмія).

гемаглабінэмі́я

(ад гемаглабін + -эмія)

павышанае змяшчэнне гемаглабіну ў плазме крыві ў выніку ўнутрысасуднага гемолізу (параўн. гемаглабінурыя).

гемаглюціна́цыя

(ад гем + аглюцінацыя)

працэс склейвання і асядання эрытрацытаў крыві, які выклікаецца бактэрыямі, вірусамі.