Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ген

(гр. genos = род, паходжанне)

адзінка спадчыннага рэчыва, з дапамогай якога прыметы і ўласцівасці бацькоў перадаюцца нашчадкам; знаходзіцца ў храмасомах клетачнага ядра.

ген

(гр. genos = род, паходжанне)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццямі «паходжанне», «утварэнне».

генагеагра́фія

(ад ген + геаграфія)

сумежны з генетыкай і біягеаграфіяй кірунак даследаванняў, які выяўляе геаграфічнае пашырэнне і частоты алеляў, што вызначаюць асноўныя прыметы і ўласцівасці ў межах усяго або часткі арэала пэўнага віду арганізмаў.

генако́пія

(ад ген + копія)

спадчыннае змяненне фенатыпу арганізма, якое знешне падобна да другога спадчыннага змянення, але абумоўлена іншымі генамі (параўн. фенакопія).

генане́ма

(ад ген + гр. nema = нітка)

доўгая бакавая малекула, якая з’яўляецца асновай храмасомы і носьбітам спадчыннай інфармацыі.

генаты́п

(ад ген + тып)

спадчынная канстытуцыя арганізма, сукупнасць усіх яго генаў.

генатэі́зм

(ад гр. heis, henos = адзін, адзіны + theos = бог)

пераходная паміж політэізмам і монатэізмам форма рэлігійных вераванняў, якая прызнае існаванне многіх багоў на чале з адным галоўным богам.

генафо́нд

(ад ген + фонд)

сукупнасць усіх генаў адной папуляцыі арганізмаў.

генацы́д

(ад ген + -цыд)

знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах; арганічна звязана з фашызмам, расізмам і аналагічнымі рэакцыйнымі тэорыямі.

гендэрсо́нія

(н.-лац. hendersonia)

недасканалы грыб сям. сфероідных, які развіваецца на траве, кустах, сухіх галінках пладовых дрэў.