Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гео́граф

(ад геаграфія)

спецыяліст у галіне геаграфіі.

гео́ід

(ад геа- + -оід)

фігура, якую ўтварыла б паверхня Сусветнага акіяна, не парушаная прылівамі, цячэннямі, уяўна працягненая ўнутры мацерыкоў.

гео́лаг

(ад геа- + -лаг)

спецыяліст у галіне геалогіі.

гео́метр

(гр. geometres)

спецыяліст у галіне геаметрыі.

гео́ргікі

(гр. georgikos = сельскагаспадарчы)

эпічныя творы антычнай паэзіі, якія апявалі вясковае жыццё, побыт, прыроду, працу.