Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

герагігіе́на

(ад гр. geron = стары чалавек + гігіена)

раздзел геранталогіі, які вывучае ўплыў фактараў асяроддзя (сацыяльных, бытавых, прыродных) і ладу жыцця на хуткасць і характар старэння чалавека.

гераза́ўры

(н.-лац. gerrhosauridae)

сямейства яшчарак з пакрытым буйной рагавой луской целам даўжынёй да 50 см; пашыраны ў пустынях і саваннах Афрыкі.

гераіза́цыя

(ад герой)

надзяленне каго-н. або чаго-н. гераічнымі рысамі (напр. г. працы ў мастацкай творчасці).

гераі́зм

(фр. héroïsme, ад гр. heros = герой)

праяўленне мужнасці, стойкасці, самаадданасці ў імя высокай мэты.

гераі́н

(фр. héroïne)

наркотык моцнага дзеяння, болесуцішальны; прыгнечвае цэнтральную нервовую сістэму.

гераі́чны

(гр. heroikos)

1) здольны на подзвіг (напр. г. народ);

2) звязаны з праяўленнем геройства (напр. г. учынак);

3) крайні, які патрабуе надзвычайнага напружання (напр. г-ыя намаганні);

4) які мае адносіны да герояў старажытнасці (напр. г. эпас).

гера́льдыка

(фр. héraldique, ад с.-лац. heraldus = вяшчальнік)

дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем гербаў.

герантакра́тыя

(ад гр. geron, -ntos = стары чалавек + -кратыя)

уяўная ранняя форма арганізацыі грамадства, пры якой улада нібыта належала старэйшым.

герантало́гія

(ад гр. geron, -ntos = стары + -логія)

раздзел біялогіі і медыцыны, які вывучае працэс старэння жывых арганізмаў, у т.л. чалавека; уключае герыятрыю, герагігіену і герантапсіхалогію.

герантамарфо́з

(ад гр. geron, -ntos = стары + -марфоз)

эвалюцыя шляхам змен, якія вынікаюць на позніх стадыях развіцця арганізма; з’ява, блізкая да анабаліі.