Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

граба́р

(польск. grabarz, ад с.-в.-ням. grabaere)

землякоп.

гра́бен

(ням. Graben = роў, канава)

участак зямной кары, абмежаваны тэктанічнымі разрывамі і крыху апушчаны адносна суседніх участкаў (параўн. горст).

грабшты́хель

(ням. Grabstichel)

разец для гравіравання самых тонкіх ліній.

гра́ве

(іт. grave)

павольны музычны тэмп патэтычнага характару.

гравелі́т

(ад гравій + -літ)

сцэментаваны гравій.

гравёр

(фр. graveur)

1) спецыяліст па гравіраванню;

2) жук сям. караедаў, шкоднік хвойных дрэў.

гра́вій

(фр. gravier)

абломачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў; выкарыстоўваецца ў будаўнічых, дарожных работах.

гравіме́тр

(ад лац. gravis = цяжкі + -метр)

прыбор для вымярэння паскарэння сілы цяжару.

гравіме́трыя

(ад лац. gravis = цяжкі + -метрыя)

раздзел геафізікі, які вывучае размеркаванне паскарэння сілы цяжару на зямную паверхню.

гравірава́ць

(ням. gravieren, ад фр. graver = вырэзваць)

рабіць малюнак або надпіс, выразаючы іх на цвёрдым матэрыяле (метале, дрэве, шкле і інш.).