Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грывуа́зны

(фр. grivois)

гуллівы; легкадумны, не зусім прыстойны.

грыгарыя́нскі

[лац. Gregorianus, ад Gregorius = імя папы Грыгорыя ХІП (1502—1585)]

звязаны з сістэмай летазлічэння, якую ўвёў папа Грыгорый ХПІ (гл. каляндар 2).

гры́длік

(ад англ. grid = сетка + leak = ток)

вялікае супраціўленне ў спалучэнні з невялікім пастаянным кандэнсатарам у коле сеткі электроннай лямпы.

грыза́йль

(фр. grisaille, ад gris = шэры)

дэкаратыўны жывапіс, выкананы адценнямі аднаго колеру, звычайна шэрага або карычневага.

грызе́тка

(фр. grisette)

тып гарадской дзяўчыны (швачкі, майстрыхі) легкадумных паводзін у французскай літаратуры.

гры́злі

(англ. grizzly)

буры мядзведзь, які водзіцца на Алясцы і ў заходніх раёнах Канады.

грызо́н

(н.-лац. grison)

драпежны звярок сям. куніц з шэрай спінай і белымі палосамі па баках, пашыраны ў Паўд. Амерыцы; аб’ект палявання.

грылаблаты́ды

(н.-лац. grylloblattida)

атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем (змяшчаюць прыметы тараканавых, прамакрылых і інш.); трапляюцца ў Канадзе, на Далёкім Усходзе.

грыль

(фр. griller = смажыць)

шафа з газавым або электрычным генератарам для засмажвання кавалкаў мяса, птушыных тушак на рашотках або ражнах.

грылья́ж

(фр. grillage = смажанне)

сорт цукерак з падсмажанымі арэхамі і міндалем.